Што мы ведаем пра Купалле?
У купальскую ноч нашыя продкi скакалi праз вогнiшчы, каб ачысцiцца ад унутранага бруду, бо агонь - сiмвал ачышчэння, вылечвання ад напасцi, знак абноуленага жыцця. Ды i паваражыць можна: не дакранешся да агню, не паляцяць iскры - выйдзеш замуж цi здабудзеш поспех.
Лiчылася, што лекавыя раслiны, сабраныя на Купалле, маюць амаль магiчныя уласцiвасцi.
Але галоуным героем Iванава цi Янава дня з'яуляецца папараць-кветка, Перунова кветка, як яе называлi продкi. Вераць, што роуна у поунач усяго на некалькi iмгненняу раскрываецца кветка i што таму, хто паспее яе сарваць, становiцца бачным любы клад, i усе жаданнi уладальнiка кветачкi папарацi спрауджваюцца.
На Купалле праводзiцца шмат абрадау, звязаных з вадой. Напрыклад, у ноч напярэдаднi Iвана Купалы маладзiцы апускаюць на раку вянкi з запаленымi лучынкамi або свечкамi. Калi вянок тоне адразу, значыць, наканаваны разлюбiу; чый вянок даужэй праплыве, тая будзе шчаслiвай, а у каго лучынкi даужэй пагараць - пражыве доугае жыццё.
Ведзьмы у гэтую ноч рабiлiся больш небяспечнымi, таму нашы прапрадзеды клалi на парозе i на падаконнiках крапiву, каб абаранiць сябе ад нападу.
А калi займауся свiтанак, моладзь плёскалася у вадзе, гойдалася у ранiшнiх росах. Кажуць, што купальскай ранiцай сонца пералiваецца рознымi колерамi.